У Баранавічах католікам не дазволілі правядзенне гарадскога Крыжовага шляху
Крыжовы шлях
У Баранавічах католікам не дазволілі правядзенне гарадскога Крыжовага шляху 17 сакавіка, паведамляе katolik.life. Паводле шматгадовай традыцыі ў горадзе яго праводзяць у пятую нядзелю вялікага посту.
Прычына адмовы чыноўнікамі не названая. Гэтую тэму абмяркоўваюць у парафіяльных чатах і разважаюць пра тое, ці не звязана такое рашэнне з тым, што на той жа дзень у райцэнтры запланаваны масавыя гулянні з нагоды Масленіцы.
Адзначаецца, што Крыжовы шлях па вуліцах горада стаў своеасаблівай візітнай карткай духоўнай культуры Баранавічаў. У працэсіі сотні вернікаў ішлі па цэнтральнай частцы горада. Мужчыны неслі на плячах вялікі цяжкі крыж. Вернікі маліліся за Касцёл і Бацькаўшчыну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.