У Баранавічах прадаюць аўтограф Гагарына за 35 тысяч рублёў

Той самы аўтограф

Той самы аўтограф / ay.by

У Баранавічах прадаюць аўтограф Гагарына за 35 тысяч рублёў. Аб'ява з'явілася на сайце ay.by, звярнуў увагу bar24.by.

Да пакупкі прапануецца альбом з паштоўкамі лётчыкаў-касманаўтаў СССР. На паштоўцы з выявай Гагарына стаіць подпіс. Уладальнік альбома піша ў аб'яве, што яна належыць самому Гагарыну, які касманаўт нібыта пакінуў у 1963 годзе.

Прадаючы такія рэчы, калекцыянеры звычайна прыкладваюць фота сертыфікатаў, якія пацвярджаюць сапраўднасць. У дадзеным выпадку аб сертыфікаце нічога не сказанае.

В Барановичах продают автограф Гагарина за 35 тысяч рублей

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі