У Беларусі часова забаранілі наведваць лясы (відэа)

Паводле звестак  Міністэрства лясной гаспадаркі, з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў лясах зафіксавана 350 выпадкаў пажараў на плошчы больш за 150 гектараў. З іх 109 пажараў зарэгістравана ў Гомельскай вобласці, 91 — у Мінскай, найменш пажараў было на Віцебшчыне — 11, інфармуе БелаПАН.

Нагадаем, 5 жніўня Аляксандр Лукашэнка правёў нараду аб мерах па пажарнай бяспецы ляснога фонду, зямель сельскагаспадарчага прызначэння і тарфянікаў. Ён запатрабаваў павысіць эфектыўнасць прадухілення пажараў ва ўмовах анамальнай спёкі, якая трымаецца ў Беларусі.

"Нічога, пацерпім 7—10 дзён, абыдземся без лясоў. А калі туды прыйшлі, то ні ў якім выпадку не з запалкамі, запальнічкамі, цыгарэтамі. Патрэбен кантроль і яшчэ раз кантроль", — падкрэсліў Лукашэнка.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі