У Беларусі доля ахоўных прыродных тэрыторый адна з самых нізкіх у Еўропе

Республиканский заказник "Свислочско-Березинский"

У краіне не плануецца стварэнне новых нацыянальных паркаў або запаведнікаў / ecohome.ngo

У Беларусі распрацаваны праект Схемы рацыянальнага размяшчэння асабліва ахоўных прыродных тэрыторый (ААПТ) рэспубліканскага значэння да 2035 года. На яго звярнулі ўвагу спецыялісты арганізацыі “Экадом”.

Згодна з праектам, да 2035 года агульная плошча ААПТ павялічыцца з 7% да 7,5%, а агульная доля ахоўных тэрыторый (з улікам рэгіянальных ААПТ) вырасце з 9,1% да 9,6% ад плошчы краіны.

Гэтыя паказчыкі застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе і значна адстаюць ад мэт Куньмінска-Манрэальскай рамковай праграмы, згодна з якой да 2030 года ахоўнымі павінны стаць 30% сушай і марскіх акваторый планеты.

Эксперты “Экадома” адзначаюць, што ў Беларусі не плануецца стварэнне новых нацыянальных паркаў або запаведнікаў. Апошні нацыянальны парк, “Браслаўскія азёры”, быў заснаваны яшчэ 29 гадоў таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі