У Беларусі недастаткова экскурсаводаў — Нацагенцтва па турызме
Экскурсійны маршрут
У Беларусі нестае экскурсаводаў. Пра гэта журналістам заявіў дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызме Дзмітрый Марозаў, перадае тг-канал "Позірк".
На сёння ў Беларусі працуе каля 1200 экскурсаводаў, кажа Марозаў. Прычым каля 150 з іх былі атэставаныя ў 2023 годзе. Сертыфікат экскурсавода дзейнічае пяць гадоў.
Па словах Марозава, апошнім часам з'явілася шмат новых праграм па населеных пунктах — Маладзечна, Жлобін, Салігорск. Гэта ўжо зацверджаныя тэксты экскурсій, па якіх любы ахвочы можа "стаць экскурсаводам".
Як распавядала Еўрарадыё, 4 ліпеня Міністэрства спорту і турызму выпусціла пастанову №33. У дакуменце гаворыцца, што экскурсаводы не павінны дапускаць "з боку турыстаў, экскурсантаў" і іншых асоб некарэктных "выказванняў або дзеянняў".
Раней урад забараніў працаваць экскурсаводамі тым, каго затрымлівалі і судзілі па "пратэсных" артыкулах. За апошнія гады шэраг беларускіх экскурсаводаў зазналі палітычныя рэпрэсіі з боку ўладаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.