У Беларусі створаць Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі
Такую інфармацыю 30 красавіка агучыў намеснік міністра эканомікі Беларусі Андрэй Тур. Агенцтва будзе створанае пры падтрымцы Сусветнага банка.
Тур: "Падрыхтаваны праект указу кіраўніка дзяржавы пра стварэнне дзяржаўнай установы "Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі". Прадугледжваецца, што створанае агенцтва будзе з'яўляцца дзяржаўнай арганізацыяй, падпарадкаванай ураду і падкантрольнай наглядальнай радзе. Наглядальную раду павінен ўзначаліць прэм'ер-міністр, які будзе зацвярджаць персанальны склад і рэгламент працы наглядальнай рады. Асноўны прадмет дзейнасці агенцтва — гэта забеспячэнне прыцягнення інвестыцый, уключаючы замежныя. У тым ліку пры прыватызацыі аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці".
Дарэчы, сёлета ў эканоміку Беларусі плануецца прыцягнуць больш за 5,5 мільярдаў долараў інвестыцый.