У Беларусі збіраюцца да 9 траўня "аднавіць усе дарогі"
"Ямачны рамонт"
У Беларусі збіраюцца да 9 траўня 2024-га "аднавіць усе дарогі". У панядзелак такую задачу паставіў ураду Аляксандр Лукашэнка. "У вас сакавік-красавік... Перадайце асабіста прэм'ер-міністру, хай пачынае займацца разам з віцэ-прэм'ерам", — цытуе яго словы падчас кадравых прызначэнняў прэс-служба.
Лукашэнка запатрабаваў, каб дарогі аднаўлялі якасна і каб за гэтым быў кантроль. Але гэта ён робіць не першы раз. У новым годзе засталіся старыя праблемы.
Праблема стану дарог актуальная для ўсёй краіны. Грошай на іх рамонт не хапае, а атрымаць іх з Захаду праз санкцыі ўжо немагчыма. Дарожнікі сцвярджалі, што гэтай зімой "аб'ём ямачнасці" ў Мінску паменшыўся ўдвая, а вось на дарогах Гомельскай вобласці — "неспрыяльная дарожная абстаноўка" і "крытычная ямачнасць". Нядаўна ў Гомелі раней за тэрмін запусцілі завод для рамонту дарог.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.