Дарожнікі сцвярджаюць, што "аб'ём ямачнасці" ў Мінску паменшыўся ўдвая

Рамонт дарог у Мінску

Рамонт дарог у Мінску / minsknews.by

Дарожнікі сцвярджаюць, што "аб'ём ямачнасці" ў Мінску паменшыўся ўдвая, у параўнанні з мінулай зімой. Але адбылося гэта не дзякуючы больш якаснаму пакрыццю дарог, а "прэвентыўным мерам, скарачэнню міжрамонтных тэрмінаў". Пра гэта кажа гендырэктар "Гаррамаўтадара Мінгарвыканкама" Максім Белавус, паведамляе minsknews.by.

Праблема стану дарог актуальная для ўсёй краіны. Грошай на іх рамонт не хапае, а атрымаць іх з Захаду з-за санкцый ужо немагчыма. "Ямачны рамонт" — гэта калі з дарогі здымаецца невялікі ўчастак пашкоджанага асфальту, непрыдатны матэрыял вывозяць, а на яго месца ўкладваюць новы пласт (могуць быць і больш простыя варыянты). Летась чыноўнікі заклікалі рабіць якасны "ямачны рамонт" і нават праводзілі па ім "семінары".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі