У Бразіліі разбіўся пасажырскі самалёт

Самалёт упаў у вінаградніку

Самалёт упаў у вінаградніку / g1.globo.com

9 жніўня недалёка ад бразільскага горада Сан-Паўлу разбіўся пасажырскі самалёт авіякампаніі Voepass. Па заяве авіякампаніі, на борце лайнера ATR 72 знаходзілася 62 чалавекі (па іншых звестках — 68). Усе загінулі.

Вядома, што самалёт ляцеў з Каскавела (штат Парана недалёка ад мяжы з Парагваем і Аргенцінай) у аэрапорт Гуарульюс. Прычыны катастрофы пакуль невядомыя.

У Бразіліі разбіўся пасажырскі самалёт

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі