У Брэсце зноў уключылі ацяпленне на сацыяльных аб'ектах

У Брэсце зноў уключылі ацяпленне на сацыяльных аб'ектах

У Брэсце зноў уключылі ацяпленне на сацыяльных аб'ектах. Прычына — халоднае надвор'е, якое ўстанавілася ў Беларусі ў апошнія дні. Да гэтага дадаўся прагноз далейшага паніжэння сярэднесуткавай тэмпературы паветра. У выніку, Брэсцкі гарвыканкам аддаў распараджэнне камунальным службам з чацвярга, 21 красавіка, аднавіць рэжым "пратаплівання" ў школах, дзіцячых садках, бальніцах і іншых сацыяльных аб'ектах, інфармуе БЕЛТА.

А вось у кватэрах жыхароў Брэста цяпло не вярнулі. Адзначаецца, што на час пахаладання было вырашана адмовіцца ад праверак цепласетак, рамонтных работ у кацельных. Не будзе і запланаваных адключэнняў гарачай вады.

Газета "СБ. Беларусь сегодня" паведамляе, што ў Гродне ацяпленне аднавілі ў жылых дамах. У Віцебскай вобласці гэта зрабілі на дзень раней. У Магілёўскай вобласці цяпло з'вілася толькі на сацыяльных аб'ектах. У Гомельскай вобласці, дзе тэмпература паветра вышэйшая, чым у іншых рэгіёнах краіны, ацяпленне ўключаць не плануюць. Як і ўлады Мінска, якія заявілі, што ў сталіцы ўключэнне цяпла ў жылых дамах не плануецца (цяпло ёсць на сацыяльных аб'ектах). Пакуль на працягу 5 дзён сярэдняя тэмпература паветра не будзе ніжэйшая за +8 градусаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі