У Бруселі адбыўся пікет супраць Лукашэнкі, які не прыехаў на саміт

У Бруселі адбыўся пікет супраць Лукашэнкі, які не прыехаў на саміт

23 лістапада ў Бруселі адбызся пікет супраць Аляксандра Лукашэнкі, хаця сам кіраўнік Беларусі і не прыехаў на саміт "Усходняга партнёрства". Акцыю пратэсту зладзілі беларусы Бельгіі. 

Як патлумачыў у каментары для Еўрарадыё ўдзельнік пікета Ігар Піменаў, пратэстоўцы хацелі звярнуць увагу еўрапейцаў на праблемы, якія існуюць у Беларусі. 

Піменаў: "Еўрапейскі Саюз мусіць патлумачыць Беларусі, як ёй трэба жыць, каб жыць у міры са сваімі суседзямі, з Еўропай. Мы ведаем, што ў Беларусі дагэтуль ёсць смяротнае пакаранне, велізарныя штрафы за выказванне свайго палітычнага меркавання, рэлігійнага меркавання. Правы чалавека ў Беларусі ў вялікім заняпадзе"

Таксама ўдзельнікі пікета нагадвалі еўрапейцам пра іх долю адказнасці. Па словах Піменава, калі еўрапейцы запраўляюць аўто на запраўках "Лукойла", тым самым яны падтрымліваюць расійскую агрэсію ва Украіне.

24 лістапада ў Бруселі пачнецца саміт краінаў-удзельніц ініцыятывы Еўрасаюза "Усходняе партнёрства". Беларускую дэлегацыю ўзначаліць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі