У чацвер можа з'явіцца новы галоўны трэнер футбольнай зборнай Беларусі
Пытанне аб яго прызначэнні ўнеслі ў парадак дня паседжання выканкама Беларускай федэрацыі футбола.
Галоўнага трэнера футбольнай зборнай Беларусі могуць прызначыць у чацвер, 4 снежня. Як стала вядома, у парадак дня заўтрашняга паседжання выканаўчага камітэта Беларускай федэрацыі футбола ўнесенае адпаведнае пытанне.
Як паведамляе прэс-служба БФФ, чальцы выканкама збяруцца заўтра ў Доме футбола а 12-й гадзіне. Мерапрыемства будзе адкрытым для прадстаўнікоў СМІ.
Нагадаем, пасада галоўнага трэнера застаецца вакантнай з 13 кастрычніка, калі Георгій Кандрацьеў пайшоў у адстаўку пасля правальнага старту ў адборы на Еўра-2016. Як нядаўна заявіў намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Сяргей Сафар'ян, засталося каля дзесяці прэтэндэнтаў на вакантнае месца (раней іх было каля 30).
Футбольная зборная Беларусі пры Зыгмантовічу паднялася ў рэйтынгу FIFA
Фота — ria.ru