У Дзень роднай мовы выйшла аўдыякніга пра дыскрымінацыю беларускай мовы
"Мова 404" выйшла ў аўдыяварыянце / audiobooks.by
21 лютага ў свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Менавіта да гэтага дня каманды сайтаў "Кніжны воз" і audiobooks.by падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі Аліны Нагорнай "Мова 404".
Кніга прысвечаня дыскрымінацыі беларускай мовы ў Беларусі. Паводле Канстытуцыі гэта дзяржаўная мова, але — толькі на паперы.
У аўдыякнізе сабраныя гісторыі беларусаў, якія сутыкнуліся з моўнай дыскрымінацыяй у розных сферах. Агучваюць іх таксама не прафесійныя акторы, а звычайныя беларусы і беларускі. У аўдыякнізе 127 гісторый і 101 голас.
У друкаваным варыянце кніга выйшла два гады таму. Аўтарка кнігі Аліна Нагорная была госцяй студыі Еўрарадыё.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.