У Гродне падлічылі прастытутак: 41 жанчына і 18 мужчын
Гродзенская міліцыя падлічыла колькасць прастытутак абодвух палоў у рэгіёне.
Як паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама, за першае паўгоддзе 2020-га было складзена 59 адміністрацыйных пратаколаў за занятак прастытуцыяй. Прычым 18 чалавек з гэтай колькасці — мужчыны, якія аказвалі гомасексуальныя паслугі. Гэта ўдвая больш, чым год таму.
Міліцыянты паведамляюць, што ў поле іх зроку трапіў 22-гадовы жыхар Гродзенскага раёна, які рэкламаваў платныя сексуальныя паслугі ў завуаляванай форме на адным з сайтаў знаёмстваў. Міліцыянты пачалі з ім перапіску, дамовіліся на сустрэчу. У дамоўленым месцы яму перадалі 50 рублёў у кошт будучых паслуг, пасля чаго склалі пратакол за занятак прастытуцыяй.
За гэтае правапарушэнне пагражае штраф да 20 базавых велічынь (на сёння 540 рублёў) або адміністрацыйны арышт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.