Затрыманага беларускага футбаліста абвінавачваюць у сутэнёрстве
Вадзім Фядосік пасля затрымання
ГУБАЗіК затрымаў у Брэсце беларускага футбаліста Вадзіма Фядосіка. Яго абвінавачваюць у сутэнёрстве.
Фядосіку 24 гады. Пачынаў гуляць у футбол у структуры мінскага "Дынама" (на відэа), пасля выступаў за дубліруючы склад брэсцкага "Дынама", згуляў два матчы ў Кубку Беларусі за "Івацэвічы". Але ў 2019-м яго кар'ера з нейкай прычыны спынілася.
На відэа міліцыі затрыманы кажа, што арганізоўваў сустрэчы дзяўчат з кліентамі. Палову грошай з 200 рублёў за паслугу ён забіраў сабе.
Вадзіма Фядосіка судзілі "за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" па адміністрацыйным артыкуле. А за арганізацыю прастытуцыі яму пагражае крымінальная адказнасць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.