У Гродне прадаецца кватэра, у якой жыў Васіль Быкаў

Дом, у якім жыў у Гродне Васіль Быкаў

Дом, у якім жыў у Гродне Васіль Быкаў / realt.by

У базе аб'яваў realt.by з'явілася аб'ява аб продажы кватэры, у якой, як сцвярджаецца, жыў пісьменнік Васіль Быкаў. На гэта звярнуў увагу рэсурс "Блог Гродна".

Гаворка ідзе пра першае ўласнае жыллё пісьменніка ў абласным цэнтры — трошцы на цяперашняй вуліцы Вялікая Траецкая. Тут Быкаў, адзначае рэсурс, напісаў аповесці "Трэцяя ракета", "Альпійская балада", "Сотнікаў" і іншыя. Пазней ён яшчэ жыў на вуліцах Свярдлова і Парыжскай Камуны. Усяго ў Гродне Быкаў правёў 25 гадоў: з 1947 да 1949-га і з 1955 да 1978-га года.

У аб'яве аб продажы кватэры гаворыцца, што дом размешчаны ў самым цэнтры горада, ён цагляны, трохпавярховы. І тут "на высокім першым паверсе прапануецца 3-пакаёвая кватэра, у гэтай кватэры пражываў вядомы беларускі пісьменнік В. Быкаў".

Мяркуючы з фотаздымкаў, кватэра з часоў Быкава прыкметна змянілася: усталяваныя шклопакеты ПВХ, нацяжныя столі, абсталяваная гардэробная. У аб'яве таксама адзначаецца, што кватэра вельмі светлая, цёплая і ўтульная, з жылым рамонтам і "добрай энергетыкай". У двары сад. Мясцовыя сцвярджаюць, што тут ёсць і дрэвы, якія садзіў народны пісьменнік Беларусі. За кватэру просяць 65 000 долараў у эквіваленце — з разліку 1085 долараў за метр.

В Гродно продается квартира, в которой жил Василь Быков
Кватэра размешчаная на першым паверсе і мае "добрую энергетыку" / тут і далей фота realt.by
В Гродно продается квартира, в которой жил Василь Быков
В Гродно продается квартира, в которой жил Василь Быков

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі