У Кіеве супраць байцоў "Беркута" людзі выйшлі з люстэркамі ў руках (відэа)
Незвычайную акцыю правялі ва ўкраінскай сталіцы ўдзельнікі акцый пратэсту.
Яны згадалі падзеі ночы 30 лістапада, калі быў разагнаны Майдан, а прысутныя там студэнты жорстка збітыя.
Дзясяткі людзей выйшлі да байцоў "Беркута", якія стаялі ў ачапленні ва ўрадавым квартале. У руках пратэстоўцаў былі... люстэркі, на якіх напісалі: "Божа, няўжо гэта я?". Удзельнікі акцыі казалі, што хацелі, каб беркутаўцы "паглядзелі сабе ў вочы", інфармуе тэлеканал ТСН.
Нагадаем, з лістапада ў Кіеве працягваюцца акцыі пратэсту, выкліканыя адмовай украінскага ўраду падпісаць на віленскім саміце дамову аб асацыяцыі з ЕС. Цэнтрам супраціўлення стаў Майдан Незалежнасці. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўраду Азарава, правядзення датэрміновых выбараў, падпісання дамовы з Еўрасаюзам, пакарання вінаватых у жорсткім разгоне Майдана, які адбыўся месяц таму.