У Луганску сепаратысты захапілі АДА і патрабуюць рэферэндуму
Міліцыя перайшла на бок пратэстоўцаў.
Каля трох тысяч прарасійскіх мітынгоўцаў сёння захапілі будынак Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Як перадае карэспандэнт УНІАН, на дадзены момант на будынку ўсталяваныя сцягі Расійскай Федэрацыі і самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі.
Дзверы і вокны на першым паверсе будынку выбітыя, унутры і на даху знаходзяцца мітынгоўцы. Натоўп скандуе “Рэферэндум!”, “Данбас!”, “Расія!”, “Міліцыя з народам” і патрабуе да адказу губернатара Луганскай вобласці Міхаіла Балоцкіх.
Міліцыянты перайшлі на бок мітынгоўцаў і надзелі георгіеўскія стужкі. Людзі перакрываюць дзверы АДА знутры і збіраюцца барыкадавацца.
Фота: REUTERS