Новыя падрабязнасці абвалу агароджы на мосце ў Магілёве (фота, відэа)

Каля 16 гадзін 25 лютага магілёўскія ратавальнікі атрымалі паведамленне, што на аўтамабільным мосце праз Дняпро па Пушкінскім праспекце абвалілася металічная агароджа.

Як паведамляе прэс-служба ратавальнікаў, абрынуліся шэсць секцыяў агароджы — каля 13 м. Мост быў пабудаваны ў 1957 годзе, яго вышыня над узроўнем вады — 20 м.

Як мяркуецца, прычынай здарэння стаў фізічны знос канструктыўных элементаў моста.

Пацярпелых пры аварыі няма. Праход па тратуары па правым баку моста ў напрамку з цэнтра забаронены, піша магілёўскі сайт mycity.by. Пешаходы могуць ісці па левым баку, які знаходзіцца ў лепшым стане. Прынамсі, дэфектаў, якія пагражаюць абвальваннем агароджы, цяпер там няма.

Пачаць капітальны рамонт моста плануецца ў другой палове 2015 года.

Фота — mycity.by і mchs.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі