У Маскве затрымалі сотні ўдзельнікаў акцыі пратэсту
У аўторак увечары людзі выйшлі на Манежную плошчу.
Увечары 30 снежня ў Маскве былі затрыманыя сотні ўдзельнікаў стыхійнай акцыі пратэсту на Манежнай плошчы. Людзей хапалі нават у метро, паведамляе "Новая газета". Праваахоўнікі пацвярджаюць затрыманне, як мінімум, 240 чалавек. Затрымалі і вядомага расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, якога адвезлі дахаты, паколькі ён мусіць знаходзіцца пад хатнім арыштам.
Замаскварэцкі суд у аўторак прызнаў братоў Аляксея і Алега Навальных вінаватымі ў крадзяжы сродкаў у кампаній "Іў Рашэ Усход" і "МПК". Алега Навальнага прысудзілі да 3,5 года пазбаўлення волі, Аляксей Навальны атрымаў умоўны тэрмін на 3,5 года. Якраз гэта і стала прычынай стыхійных акцый пратэсту ў Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых гарадах Расіі.
На Манежнай плошчы былі чутны антыпуцінскія лозунгі. Людзі крычалі "Навальны!" і "Расія будзе свабоднай!".
Апошняе слова Навальнага, забароненае ў Расіі (відэа)
Здымкі з сацыяльных сетак.