У Мексіцы самалёт упаў на федэральную трасу, загінулі 5 чалавек (відэа)
Мяркуецца, што пілот спрабаваў здзейсніць экстранную пасадку, але не саўладаў з кіраваннем.
У Мексіцы ў аўторак невялікі самалёт упаў на федэральную трасу паміж гарадамі Мехіка і Керэтара. Загінулі 5 чалавек: пілот, яго памочнік і трое пасажыраў.
Як паведамляе РІА "Новости", самалёт выляцеў з аэрапорта Керэтара і накіроўваўся ў штат Гуанахуата, аднак ужо за горадам на борце штосьці адбылося. Мяркуецца, што пілот спрабаваў здзейсніць экстранную пасадку, але не саўладаў з кіраваннем.
Пасля падзення самалёта рух на трасе быў цалкам перакрыты, на месцы працавалі ратавальнікі, якія тушылі пажар.