У Міхаіла Гуцэрыева — сябра Лукашэнкі — забралі грамадзянства Кіпра

У Міхаіла Гуцэрыева — сябра Лукашэнкі — забралі грамадзянства Кіпра

Сябра Лукашэнкі Міхаіла Гуцэрыева і яшчэ траіх расійскіх алігархаў пазбаўляюць кіпрскага грамадзянства. Таксама ўлады Кіпра пазбавілі грамадзянства і сем’і алігархаў, піша  Philenews.

Паведамляецца, што пад санкцыі, акрамя Гуцэрыева, трапілі Аляксей КузьмічоўВадзім Машковіч і Аляксандр Панамарэнка.

Грамадзянства Кіпра зручнае для алігархаў: уклаўшы ў эканоміку вострава 2,2 мільёна еўра, можна атрымаць яго ўсяго за 6 месяцаў (замест 10 гадоў звычайнай працэдуры). Яно дае бязвізавы рэжым для падарожжаў, пражывання і працы ў любой краіне Еўрасаюза, падатковыя льготы ды іншыя перавагі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі