У Мінскай вобласці ацяпленне цалкам адключаць да канца тыдня

У Мінскай вобласці ацяпленне цалкам адключаць да канца тыдня

Да канца тыдня ў Мінскай вобласці цалкам адключаць ацяпленне. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў першы намеснік гендырэктара ГА "ЖКГ Мінскай вобласці" Юрый Гумінскі.

Рашэнне пра завяршэнне ацяпляльнага сезону ў вобласці Мінаблвыканкам прыняў 5 красавіка. Яно тлумачылася павышэннем тэмпературы паветра. Па словах Гумінскага, райвыканкамы самі прымаюць адпаведнае рашэнне на падставе рэкамендацый аблвыканкама. І практычна паўсюдна такія рашэнні ўжо прынялі.

У першую чаргу ад цеплазабеспячэння былі адключаныя адміністрацыйныя будынкі і прамысловыя прадпрыемствы — іх адключылі яшчэ 6 красавіка. У бліжэйшыя дзень-два адключаць ад ацяплення і жылы фонд. Дарэчы, у Мінску ацяпленне ў кватэрах пачнуць адключаць 8 красавіка.

У апошнюю чаргу, кажа спецыяліст, падачу цяпла спыняць у дзіцячыя садкі і школы, лякарні, установы сацыяльнай і культурнай сфер. Калі сярэднясутачная тэмпература апусціцца ніжэй за +8 градусаў, дазволена пры неабходнасці часова ўключаць ацяпленне ў рэжыме прапальвання.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі