У Мінску адбудзецца бясплатны канцэрт Вайцюшкевіча
Бясплатны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча адбудзецца ў Мінску 30 жніўня. Паслухаць вядомага музыку можна будзе на сустрэчы кандыдаткі ў дэпутаты Марыны Хоміч з выбарцамі. Імпрэза пройдзе ў актавай зале сярэдняй школы №48 (вул. Тарханава, 14). Пачатак сустрэчы прызначаны на 17.30.
Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча будзе дабрачынным. Музыка прысвеціць яго памяці Алеся Чаркашына — беларускага добраахвотніка, які загінуў падчас баёў на Данбасе.