У Мінску адкрыецца выстава "Гісторыя беларускай дзяржавы ў паштовых марках"

25 сакавіка ў Мінску ў сядзібе Партыі БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3) а 12-й гадзіне адкрыецца выстава "Гісторыя беларускай дзяржавы ў паштовых марках". Яна прымеркаваная да 97-х угодкаў абвяшчэння дзяржаўнай незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

На выставе, сярод іншых, будуць прадстаўленыя маркі Беларускай Народнай Рэспублікі, Слуцкага збройнага чыну, першыя паштовыя маркі сучаснай Рэспублікі Беларусь, філатэлістычная прадукцыя беларускай эміграцыі, а таксама серыі марак, што прысвечаны знакавым постацям і падзеям з гісторыі беларускай дзяржавы.  Выстава будзе працаваць да траўня, інфармуе прэс-служба Партыі БНФ.

Арганізатары Дня Волі заплацяць гораду больш за 20 мільёнаў рублёў

Нагадаем, святкаванне Дня Волі пройдзе ў Мінску ў сераду, 25 сакавіка. Мінгарвыканкам дазволіў правядзенне акцыі ў наступным фармаце: збор удзельнікаў з 15.00 да 16.00 каля кінатэатра "Кастрычнік", шэсце да плошчы Бангалор з 16.00 да 17.00, мітынг у парку Дружбы Народаў да 18.00.

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР

Фота: nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі