У Мінску адкрылася міжнародная кніжная выстава-кірмаш (фотарэпартаж)
Сёлета гасцямі форуму сталі прадстаўнікі 23 краін свету.
XXI Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш адкрылася 5 лютага ў павільёне "БелЭкспа". На мерапрыемстве шырока прадстаўлена не толькі беларускае кнігавыданне, але і аўтары, для чаго стварылі асобны стэнд для знаёмства з іх творамі.
На выставе запланаваныя прэзентацыі кніг, сустрэчы з літаратарамі і выдаўцамі, круглыя сталы і іншыя мерапрыемствы.
Лілія Ананіч, першая намесніца міністра інфармацыі.
Старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.