У Мінску можна будзе набыць піва, прысвечанае беларускім андэграундным музыкам

У Мінску можна будзе набыць піва, прысвечанае беларускім андэграундным музыкам

У чацвер, 7 ліпеня, у Мінску можна будез набыць новае фірмовае піва “Muzyk Ale”. Яго зварылі мінскі рок-клуб “Графіці” і прыватны берасцейскі бровар “13 litar”.

Навінка прысвечаная дню нараджэнню клуба, якому сёлета спаўняецца 17 гадоў, і “усёй беларускай не поп-музыцы”, а дакладней ўсяму беларускаму андэграунду, які нельга ўбачыць па тэлебачанні, але можна пачуць у клубах.

Эмблему для піва намаляваў графічны дызайнер з Брэста Сяргей Ваўрэнчук.

У Мінску можна будзе набыць піва, прысвечанае беларускім андэграундным музыкам

“Muzyk Ale” мае паказнік горычы 30 IBU, шчыльнасць 12% і алкаголя не меней за 4.2%. Піва зварана з выкарыстаннем чатырох відаў соладу і хмеляў Magnum, Perle і Mandarina Bavaria.

Клуб “Графіці” зварыў піва, прысвечанае “усёй беларускай непоп-музыцы”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі