У Мінску прадаюць грамадскую прыбіральню, з якой хацелі зрабіць рыбны рэстаран

Прыбіральня, з якой так і не зрабілі рыбны рэстаран

Прыбіральня, з якой так і не зрабілі рыбны рэстаран / beltorgi.by

На таргі зноў выставілі неэксплуатаваную грамадскую прыбіральню ў мінскім парку 40-годдзя Кастрычніка, піша інфармагенцтва "Мінск-Навіны".

Стартавая цана аднапавярховага будынка 1986 года — 130 800 рублёў.

Дарэчы, у 2009-м з гэтай прыбіральні планавалі зрабіць рыбны рэстаран. Мінскія ўлады выдалі дазвол на рэканструкцыю. Праўда, пазначылі, што ў рэстаране павінна захавацца грамадская прыбіральня. У выніку рэстаран так і не з'явіўся, а будынак сёлета зноў выставілі на таргі.

Пераможцу таргоў давядзецца аплаціць яшчэ і аўкцыённы збор — 4,9 % ад сумы продажу, а таксама выдаткі на арганізацыю і правядзенне аўкцыёну (180 рублёў).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі