Драўляную прыбіральню-"шпакоўню" на Магілёўшчыне прадаюць за даўгі
На Магілёўшчыне прадаюць прыбіральню-"шпакоўню"
У Кіраўскім раёне Магілёўшчыны на аўкцыён за даўгі выставілі незвычайны лот. Гэта драўляны будынак прыбіральні-"шпакоўні" плошчай два квадратныя метры ў вёсцы Чыгірынка.
У заўвагах да лота тлумачыцца, што гэта "аднапавярховы дашчаны будынак прыбіральні на два ачкі".
Прыбіральня належала па праве ўласнасці "Магілёўлесакомплексу". Але маёмасць арыштавалі за даўгі і цяпер прадаюць.
Таргі прызначаныя на 19 сакавіка. Стартавы кошт — 590 рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.