Чыгуначную ветку ў Калядзічах выставілі на аўкцыён

Чыгунка ў Калядзічах

Чыгунка ў Калядзічах / "ІПМ-Таргі"

На аўкцыён у Беларусі працягваюць выстаўляць незвычайныя лоты. У снежні так паспрабуюць прадаць чыгуначную ветку ў прамысловым вузле Мінск-Калядзічы, заўважыў сайт Office Life.

Чыгуначны аб'ект выстаўлены на пляцоўцы "ІПМ-Таргі". Ён належыць гандлёваму ўнітарнаму прадпрыемству "Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза", якое збанкрутавала ў лістападзе 2023 года.

Чыгуначная ветка, размешчаная ў Мінску на вуліцы бабушкіна, 62, мае плошчу амаль 700 квадратных метраў. Акрамя самой чыгункі ў лот уключаныя халадзільны агрэгат, аўтаматычная ўстаноўка вадзянога пажаратушэння, ахоўная сігналізацыя і некалькі сістэм кандыцыянавання.

Пачатковы кошт лота — больш за 847 тысяч рублёў. Патэнцыйныя пакупнікі для ўдзелу ў таргах павінныя пакінуць задатак — 10% ад пачатковага кошту, або 84,7 тысячы рублёў.

Таргі прызначаныя на 17 снежня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі