У Мінску затрымалі расіяніна з вялікім арсеналам патронаў
Супрацоўнікі ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй затрымалі 29 снежня ў Мінску расіяніна з вялікім арсеналам патронаў рознага калібру. 152 патроны канфіскаваныя па месцы жыхарства гэтага 49-гадовага мужчыны, на аўтамабільнай паркоўцы ля дома.
Расіянін мае від на жыхарства ў Беларусі, нідзе не працуе. На яго завялі крымінальную справу, інфармуе прэс-служба МУС.
Таксама паведамляецца пра заведзеную крымінальную справу ў дачыненні пенсіянера з вёскі Залессе Полацкага раёне, у якога 2 снежня па месцы жыхарства канфіскавалі незарэгістраваную малакаліберную вінтоўку і 7 патронаў калібру 9 мм.
Фота з архіву