У Мінску знішчылі крыж, усталяваны ў памяць забітага нацыстамі ксяндза

Крыж каля касцёла, 2019 год / catholic.by
Крыж каля касцёла, 2019 год / catholic.by

У Мінску знішчылі крыж, усталяваны каля мінскага касцёла святога Роха ў памяць забітага нацыстамі беларускага ксяндза, грамадскага дзеяча і палітыка Вінцэнта Гадлеўскага (1888 — 1942). Пра праведзеную акцыю далі справаздачы прапагандысты. Яны сцвярджаюць, што ў гэтым выпадку адзначыліся члены нядаўна перарэгістраванай у РБ Камуністычнай партыі.

Прапагандысты называюць ксяндза Гадлеўскага "нацыстам" і "калабарантам". Пры гэтым не згадваецца, што ён быў арганізатарам беларускага нацыянальнага антынацысцкага руху Супраціву. 24 снежня 1942-га ў Мінску яго затрымалі супрацоўнікі СД і расстралялі ў канцлагеры Трасцянец. 15 гадоў таму грамадскімі актывістамі ва ўрочышчы Благоўшчына быў усталяваны крыж у памяць пра Вінцэнта Гадлеўскага. У далейшым улады яго адтуль прыбралі і перадалі каталікам, так ён з'явіўся каля касцёла святога Роха. Вясной 2019-га крыж блаславіў вікарны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі.

Прапагандысты ў Беларусі шалеюць, ініцыююць знішчэнне помнікаў беларускім нацыянальным дзеячам. Вясной у Зэльве знеслі помнік паэтцы Ларысе Геніюш.

У Мінску знішчылі крыж, усталяваны ў памяць забітага нацыстамі ксяндза
У Мінску знішчылі крыж, усталяваны ў памяць забітага нацыстамі ксяндза

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі