У Зэльве знеслі помнік паэтцы Ларысе Геніюш

Месца, дзе стаяў помнік Ларысе Геніюш / Міхась Геніюш
Месца, дзе стаяў помнік Ларысе Геніюш / Міхась Геніюш

У Зэльве знік помнік паэтцы Ларысе Геніюш, усталяваны каля мясцовай царквы. Пра дэмантаж паведамляе Радыё "Рацыя" са словаў унука паэткі Міхася Геніюша, які даслаў журналістам фота.

Хто аддаў загад на дэмантаж помніка і куды яго вывезлі, пакуль невядома.

Ларыса Геніюш, рэпрэсаваная камуністычнымі ўладамі, была шчырай праваслаўнай верніцай і падтрымлівала Зэльвенскую царкву ў савецкі час. Там дагэтуль захоўваецца напрастольнае Евангелле, якое перадала паэтка. Усталяванне помніка адбывалася з дабраславення мітрапаліта Філарэта. Зрабіў скульптуру мясцовы ўраджэнец скульптар Міхась Інькоў.

Сама паэтка пахаваная на могілках у Зэльве.

Кампанію супраць помніка пачала гродзенская "інфаспецназаўка" і прыхільніца "рускага свету" Вольга Бондарава. Яна звярталася ў розныя інстанцыі, заяўляючы, быццам помнік Геніюш парушае закон "Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму".

Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што ўлады Зэльвы адмовілі Бондаравай у дэмантажы помніка, бо гэта парушае заканадаўства. Але, як выявілася, помнік усё ж знеслі.

Газета "Народная Воля" сцвярджае, што помнік знаходзіцца на захаванні ў царкве.

У Зэльве знеслі помнік паэтцы Ларысе Геніюш
racyja.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі