Улады Зэльвы адмовіліся зносіць помнік Ларысе Геніюш

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве / svaboda.org
Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве / svaboda.org

Улады Зэльвы адмовіліся зносіць помнік паэтцы Ларысе Геніюш, размешчаны на тэрыторыі мясцовай праваслаўнай царквы. Афіцыйны адказ атрымала "інфаспецназаўка" Вольга Бондарава, піша тэлеграм-канал "Права маюць".

Як распавядала Еўрарадыё, помнік быў усталяваны ў 2003 годзе без узгаднення з гарадскімі ўладамі. Тым не менш на адкрыцці айцец Георгій (Субаткоўскі) адслужыў паніхіду, а сам помнік атрымаў благаславенне ад царквы. Ларыса Геніюш была шчырай верніцай і дапамагала мясцовай царкве ў савецкі час.

У адказе зэльвенскіх чыноўнікаў прызнаецца факт, што помнік быў усталяваны без узгаднення з мясцовымі ўладамі. Але цяпер парадак усталявання помнікаў вызначаецца Палажэннем Саўміна ад 19 верасня 2008 года №1372. У гэтым дакуменце няма нормы, якая рэгламентуе дэмантаж самавольна ўсталяваных твораў мастацтва.

Гэта значыць, што знос помніка таксама будзе незаконным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі