У мінулым месяцы беларусы 5 разоў зрывалі чырвона-зялёныя сцягі

Беларусаў намагаюцца прымусіць паважаць чырвона-зялёны сцяг / t.me/narachanka/
У снежні 2024 года беларусы 5 разоў зрывалі дзяржаўныя чырвона-зялёныя сцягі з фасадаў будынкаў. Такія выпадкі адбыліся ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Валожыне і Валожынскім раёне. Ні сілавікі, ні прапагандысты не могуць патлумачыць, чаму беларусам не падабаецца чырвона-зялёны сцяг. Чаму, нягледзячы на затрыманні і суды, такія здарэнні працягваюцца не першы год.
Ужо вядома пра два чырвона-зялёныя сцягі, сарваныя ў 2025-м. Апошні раз — у Маларыце ўначы 29 студзеня. 39-гадовы гараджанін убачыў сцяг на фасадзе аптэкі і спыніў аўтамабіль. Ён спакойна падыйшоў да будынка, зняў з яго дрэўка са сцягам, акуратна скруціў і з'ехаў дадому.
Звычайна, у такіх выпадках сілавікі пішуць, што беларус зрываў сцяг "у стане алкагольнага ап'янення". Але ў гэты раз прамаўчалі. Мужчыну знайшлі ўжо раніцай, паколькі яго ўчынак трапіў на камеру відэаназірання. У такіх выпадках распачынаюць крымінальныя справы па артыкуле "здзек над дзяржаўнымі сімваламі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.