У офісе “Радыё Рацыя” на выхадных пабывалі невядомыя

Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар БАЖ Барыс Гарэцкі, на офісе рэдакцыі “Радыё Рацыя” пасля візіту невядомых нічога не знікла.


Гарэцкі: “Сёння раніцай журналісты “Радыё Рацыя” прыйшлі на працу, ведаючы, што офіс зачыняўся на ўсе замкі. Раніцай апынулася, што ўсе замкі адчыненыя. Наколькі мы разумеем, гэта нейкі выклік”.


Дарэчы, ключы ад офісу мелі журналісты Генадзь Барбарыч і Алесь Ярашэвіч, якіх затрымалі на "Чарнобыльскім шляху".


Нагадаем, што год таму напярэдадні травеньскіх святаў міліцыянты таксама наведалі офіс рэдакцыі і канфіскавалі некалькі камп'ютараў. Па словах Гарэцкага, гэты ўчынак можна расцэньваць як знак для журналістаў, каб яны не былі на офісе пад час мерапрыемстваў да Дня Перамогі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі