Здзеклівыя фотаздымкі Пуціна з’явіліся ў Парыжы (фота)
“Рэпарцёры без межаў” зноў уключылі расійскага прэзідэнта ў спіс “ворагаў свабоды прэсы”.
Менавіта яны расклеілі ў парыжскім метро плакаты на станцыі “Опера” і каля Цэнтра Пампіду, на якіх Уладзімір Пуцін робіць непрыстойны жэст. Акцыя была прымеркаваная да Сусветнага дня свабоды прэсы. Апроч Пуціна былі расклееныя партрэты лідараў Ірану, Сірыі, КНДР і Кітаю — усяго каля тысячы плакатаў, пераюць інфармагенцтвы.
У спісе “ворагаў свабоды прэсы” ёсць таксама лідар Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Фота: REUTERS