Страйк французскіх авіядыспетчараў адмяніў палову рэйсаў

Страйк павінен працягнуцца тры дні. Чакаецца, што ў сераду ён выйдзе за межы Францыі, перадае ВВС. Да яго могуць далучыцца павінны далучыцца авіядыспетчары з Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Венгрыі, Іспаніі, Італіі, Партугаліі ды Славакіі.



Авіядыспетчары сцвярджаюць, што праект "Адзінае еўрапейскае неба" (SES) прывядзе да пагаршэння ўмоваў працы і да паніжэння ўзроўню бяспекі палётаў.



Між тым, на думку Еўракамісіі, неэфектыўнасць працы еўрапейскіх авіядыспетчарскіх службаў дадае па 42 км да працягласці сярэдняга авіярэйсу. Еўракамісія прапануе цэнтралізаваць авіядыспетчарскія службы замест таго, каб падтрымліваць іх на нацыянальным узроўні. Плануецца, што гэта патроіць прапускную здольнасць еўрапейскай паветранай прасторы і пры гэтым скароціць выдаткі і затрымкі.



Аднак галоўны прафсаюз авіядыспетчараў Францыі USAC-CGT заявіў, што гэтыя планы з'яўляюцца прамым выклікам суверэннаму статуту гэтага сектара і крокам у напрамку прыватызацыі.



Фота — rfi.fr

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі