У Францыі аформлены першы аднаполы шлюб

Яны сталі першай аднаполай парай у Францыі, якая заключыла шлюб з часоў, як набыў моц адпаведны закон, адзначае ВВС.



Парадак вакол мэрыі горада Манпелье на поўдні краіны ахоўвалі некалькі дзясяткаў паліцыянтаў. На цырымоніі як прыватная асоба прысутнічаў прэс-сакратар урада Нажа Вало-Белькасем. Шлюб трансляваўся на вялікім экране ў цэнтры горада.



Нагадаем, што легалізацыя аднаполых шлюбаў выклікала хвалю як пратэстаў, так і акцый у падтрымку закона ў Францыі. Але эксперты лічаць, што жыхары Моанпелье не падтрымліваюць актыўна які-небудзь з гэтых бакоў.



Фота — ua.euronews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі