У Офісе Святланы Ціханоўскай пракаментавалі публікацыю Onet

Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі ў Германіі, 2023 год

Святлана Ціханоўская і Уладзімір Зяленскі ў Германіі, 2023 год / 24tv.ua

Украіна нібыта прасіла ЗША знізіць падтрымку беларускай апазіцыі і незалежных СМІ, а праз Вашынгтон — і Польшчу. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы піша буйное польскае медыя Onet.

За скарачэннем заходняй падтрымкі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, адзначае выданне, стаіць некалькі фактараў. Акрамя таго, што беларускія медыя "кладуць у адзін кошык" з расійскімі незалежнымі СМІ і параўноўваюць паміж сабой, справа і ў спробах Кіева весці ўласную гульню з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.

Дыялог паміж Кіевам і Мінскам нібыта адбываецца праз кіраўніка Офіса Уладзіміра Зяленскага Андрэя Ермака і старшыню КДБ Беларусі Івана Тэртэля. Як піша Onet, пасля іх перамоў на самым пачатку расійскага ўварвання Украіна змагла накіраваць дадатковыя сілы на абарону Кіева, бо Лукашэнка вывеў частку беларускай арміі ад паўднёвай мяжы.

"Гэта асабістае меркаванне аўтара, якое базуецца на ананімных крыніцах і інтэрпрэтацыі, — каментуюць Еўрарадыё ў Офісе Святланы Ціханоўскай. — У нас няма фактаў, якія б пацвярджалі выкладзенае ў гэтым артыкуле. З аўтарам можна згадзіцца ў тым, што "Белсат" і ўвогуле беларускія незалежныя мэдыі патрабуюць тэрміновай падтрымкі і граюць выключную ролю для дэмакратызацыі Беларусі, а таксама для супрацьдзеяння прапагандзе і прасоўванню "рускага міру".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі