У парламенце Беларусі з'явіцца група па ўзаемадзеянні з Кангрэсам ЗША
У беларускім парламенце / Еўрарадыё
У Нацыянальным сходзе Беларусі завяршаецца фарміраванне рабочай групы па ўзаемадзеянні з Кангрэсам ЗША. Такое ў беларускім парламенце ў першы раз. У групу ўвойдуць парламентарыі з абедзвюх палат: як сябры Савета Рэспублікі, так і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
"Мы гатовыя абмяркоўваць з калегамі абсалютна ўсе пытанні", — пракаментаваў ініцыятыву старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рачкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.