Былы кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі стаў спікерам

Палата прадстаўнікоў, 22 сакавіка 2024 года

Палата прадстаўнікоў, 22 сакавіка 2024 года / t.me/housegovby/

Як і чакалася, былы кіраўнік адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі стаў спікерам. З 22 сакавіка Ігар Сергяенка — старшыня Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання. Для яго прызначэння арганізавалі таемнае галасаванне дэпутатаў, але сюрпрызаў не было — аднагалосна падтрымалі.

Сергяенку 61 год. Працаваў у КДБ, генерал. У канцы 2019-га быў звольнены ў запас з пасады першага намесніка старшыні дзяржбяспекі і прызначаны кіраўніком адміністрацыі Лукашэнкі. Ігар Сергяенка актыўна займаўся пытаннямі ідэалогіі і "гістарычнай палітыкі", паабяцаў "навесці парадак" у працы экскурсаводаў, у бібліятэках, прымусіць маладых гісторыкаў "працаваць у зададзеным напрамку". А ўвогуле ён мае вялікі вопыт змагання з "экстрэмізмам".

Уладзімір Андрэйчанка быў старшынёй Палаты прадстаўнікоў больш за 15 гадоў. Сама гэтая структура не прызнаная ў вольным свеце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі