Ігар Сергеенка афіцыйна звольнены з пасады кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі

Ігар Сергеенка, ілюстрацыйнае фота

Ігар Сергеенка, ілюстрацыйнае фота

Ігар Сергеенка афіцыйна звольнены з пасады кіраўніка Адміністрацыі ў сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.

Як паведамлялася раней, Сергеенка цяпер стаў спікерам Палаты прадстаўнікоў.

Таксама ў сувязі з пераходам у Палату прадстаўнікоў звольненыя ўказам Лукашэнкі міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч, памочнік прэзідэнта — інспектар па Мінску Аляксандр Барсукоў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў Вадзім Іпатаў, рэктар Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Вячаслаў Даніловіч.

Са службы звольненыя і іншыя новыя дэпутаты — генерал-маёр Генадзь Ляпешка, які ўзначальваў Вайсковую акадэмію, і генерал-маёр юстыцыі Андрэй Ліс, які быў начальнікам упраўлення Следчага камітэта. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі