У першым паўгоддзі ўвод арэнднага жылля ў краіне павялічыўся на 22%

Намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Кручанаў паведаміў, што ўвод арэнднага жылля ў Беларусі ў першым паўгоддзі павялічыўся на 22%.

“У першым паўгоддзі ўведзена 118,1 тыс кв.м арэнднага жылля (122% да ўзроўню першага паўгоддзя 2014), і з кожным годам мы будзе павялічваць аб’ёмы яго будаўніцтва”, — сказаў намеснік міністра. Паводле яго слоў, гэтаму пытанню зараз надаецца ўвага ва ўсіх абласцях і ў Мінску.

“Будаўніцтва арэнднага жылля будзе весціся паступова. Трэба разумець, што гэта “доўгія грошы”, і нагрузка кладзецца ў асноўным на мясцовыя бюджэты”, — дадаў ён. Усяго ў 2015 годзе арэнднага жылля плануецца пабудаваць 185,74 тыс. кв.м. Найбольшы аб’ём — 43,4 тыс. кв.м — у Гродзенскай вобласці з улікам жылых дамоў для работнiкаў, якiя выконваюць комплекс работ па будаўніцтве ў Астраўцы атамнай электрастанцыі. У Мінску плануецца ўзвесці 33,64 тыс. кв.м жылля для камерцыйнага выкарыстання, паведамляе БЕЛТА.

Фота: realty.ej.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі