У Польшчу з Вялікабрытаніі пераправілі 100 тон золата
У Польшчу з Вялікабрытаніі пераправілі 100 тон золата. Яно захоўвалася ў Банку Англіі з часоў Другой сусветнай вайны. Кожны злітак важыць крыху больш за 12 кг. Нацыянальны банк Польшчы прыняў рашэнне вярнуць з Лондана большую частку польскага залатога запасу, які там захоўваўся. Перапраўлялі каштоўны груз на самалётах. Залаты запас Польшчы складае больш за 228 тон (для параўнання ў Беларусі — крыху больш за 41 тону).
У памяць пра вяртанне золата ў Польшчу ў снежні выпусцяць залатую калекцыйную манету.
Пра ваенныя вандроўкі польскага залатога запасу можна паглядзець тут.
nbp.pl
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.