У Польшчы на вучэннях войскі NATO фарсіравалі раку Віслу

Выкарыстоўваліся амфібійна-паромныя машыны і высакахуткасныя плывучыя масты

Выкарыстоўваліся амфібійна-паромныя машыны і высакахуткасныя плывучыя масты / pap.pl

У Польшчы на вучэннях Dragon-2024 войскі NATO фарсіравалі раку Віслу. Вайскоўцы перапраўлялі праз раку баявыя танкі, бронетранспарцёры і іншую тэхніку. Яны выкарыстоўвалі амфібійна-паромныя машыны і высакахуткасныя плывучыя масты.

Праз Віслу былі арганізаваны тры пераправы: польская, французская і брытанска-нямецкая, паведамляе pap.pl. Для такіх вучэнняў адмыслова выбралі сакавік, каб максімальна ўскладніць умовы працы сапёраў і інжынерных падраздзяленняў. Яны ў гэтым раёне працягнуцца тры дні.

Вучэнні Dragon-2024 праходзяць у рамках вучэннняў NATO Steadfast Defender 2024, якія лічацца самымі буйнымі з часоў халоднай вайны. У іх рамках у Скандынавіі пачаліся вучэнні Nordic Response-2024.

У вучэннях у Польшчы ўдзельнічаюць падраздзяленні з Польшчы, Літвы, Турцыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Іспаніі, Германіі і Францыі. Агулам каля 20 тысяч чалавек і 3,5 тысячы адзінак тэхнікі.

У Польшчы на вучэннях войскі NATO фарсіравалі раку Віслу
АР
У Польшчы на вучэннях войскі NATO фарсіравалі раку Віслу
Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі