У сераду на поўдні Беларусі будзе да +30 градусаў

Летняе надвор'е не хоча адступаць

Летняе надвор'е не хоча адступаць / Еўрарадыё

У сераду, 4 верасня, у Беларусі пераважна без ападкаў. Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад +10 да +16 градусаў (у Мінску — ад +13 да +15), у дзённыя гадзіны — ад +24 да +30 (у сталіцы — 26-28 цяпла).

У чацвер, пятніцу і суботу таксама пераважна без ападкаў. Удзень будзе да +29 градусаў.

У сераду на поўдні Беларусі будзе да +30 градусаў
vk.com/belgidromet
У сераду на поўдні Беларусі будзе да +30 градусаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі