Парывісты вецер будзе гаспадарыць у Беларусі да канца тыдня

Вецер, ілюстрацыйнае фота

Вецер, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

У пятніцу, 10 студзеня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку месцамі прагназуюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца, як і ў чацвер.

Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты. Зранку і ўдзень месцамі па захадзе краіны чакаецца моцны парывісты вецер — да 15-18 метраў за секунду.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -1 да +5 градусаў, а ўдзень паветра прагрэецца да 3-5 градусаў вышэй за нуль.

На выходных таксама прагназуецца галалёдзіца і парывісты вецер. Аднак пры гэтым пахаладае, бо чакаецца паступленне прахалодных паветраных мас паўночнаатлантычнага паходжання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі