7 студзеня зафіксаваны тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў

Зіма на поўдні Беларусі

Зіма на поўдні Беларусі / t.me/rechitsa_city_by/

Змены клімату адчуваюцца ў Беларусі. 7 студзеня зафіксаваны тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь перыяд метэаназіранняў. У Пінску ў аўторак было 9 градусаў цяпла. Ранейшы максімум (+8,9 градуса) пратрымаўся 37 гадоў, піша "Позірк" (ён спасылаецца на параўнальны аналіз даных беларускіх сіноптыкаў).

У пачатку 2025 года ў Беларусі трымаецца цёплае для сярэдзіны зімы надвор'е. Аднак у канцы тыдня чакаецца чарговае невялікае пахаладанне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі