У суботу ў Мінску выступяць Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч
У суботу, 14 студзеня, у Мінску пры праваслаўным прыходзе святога Мікалая Японскага ў мікрараёне Каменная горка пройдзе Зімовы фэст, піша Krynica.info.
У ім чакаецца ўдзел вядомых музыкаў Лявона Вольскага, Змітра Вайцюшкевіча, а таксама іншых выканаўцаў. Пачатак імпрэзы прызначаны на 11-ю гадзіну.
Фэст ладзіцца разам з Цэнтрам экалагічных рашэнняў і грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны".